За новымі ведамі
Вучоба спецыялістаў жывёлагадоўчай галіны раёна праведзена нядаўна на базе КСУПа “Коленскае”.
Падчас мерапрыемства спецыялісты гаспадарак наведалі малочнатаварны комплекс “Пасека”, дзе азнаёміліся з вопытам работы калектыва гэтага структурнага падраздзялення сельгаспрадпрыемства. На вучобе разгледжана і вялікая колькасць тэарэтычных пытанняў, звязаных з тэхналагічнымі і эканамічнымі асаблівасцямі работы жывёлагадоўчай галіны. Неабходную інфармацыю ў даступнай форме ўдзельнікам вучобы давялі спецыялісты райсельгасхарчу, абласных і раённых службаў.