Пад знакам паскарэння

У 2010 годзе калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес” значна прыспешыў свае крокі па ўсіх накірунках вытворчай дзейнасці ў параўнанні з папярэднім 2009 годам. Было нарыхтавана 110589 кубічных метраў драўніны, тэмп росту склаў 126,3 працэнта. Да папярэдняга года вывазка, распілоўка драўніны, выпуск піламатэрыялаў склалі адпаведна 205,9 тоны смалы-жывіцы.


За год было выпушчана спажывецкі’х тавараў на 666 мільёнаў рублёў – 106,9 працэнта да 2009 года. Вытворчасць таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах склала 115,1 працэнта. Калі ў 2009 годзе выручка ад рэалізацыі драўніны на экспарт склала 397873 еўра, то летась яна вырасла да 533413 еўра.


Курс на тэхнічнае абнаўленне — магістральны шлях акцыянернага таварыства. У мінулым годзе, у прыватнасці, было набыта дзесяць тралёвачных трактароў, закуплены дзве пагрузачна-транспартныя машыны, два лесавозныя аўтамабілі з прычэпамі роспуску, два гідраманіпулятары, шмат бензапіл.


Тут ёсць на каго раўняцца, ёсць з каго браць добры прыклад. Сярод вадзіцеляў лесавозаў гэта Аляксандр Башкевіч, Мікалай Касцюк, Васіль Сарока, Андрэй Чарнушэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.