Радуе студзеньскі «плюс»
Добра пачаць – значыць паўсправы зрабіць. Пад такім дэвізам распачалі чарговы год пяцігодкі працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”. І пра гэта красамоўна сведчаць здабыткі студзеня новага года.
Так, план па таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах быў выкананы на 105 працэнтаў, тэмпы росту да мінулага года склалі 134 працэнты. Пры заданні 9,2 тысячы тон за першы месяц новага 2011 года было выпушчана 9,5 тысячы тон брыкетаў – 103,1 працэнта да задання. На экспарт было адгружана 2,9 тысячы тон паліўных брыкетаў на 168,4 тысячы долараў ЗША.
Новы год ставіць перад работнікамі мясцовай паліўнай галіны і новыя задачы. У прыватнасці, трэба будзе вырабіць не менш чым 105 тысяч тон брыкетаў.