Усе асілкі — да нас!
Аддзел спорту і турызму райвыканкама сумесна з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай «матор» рыхтуюцца да правядзення 16 міжнароднага турніру па гіравым спорце сярод юнакоў і дзяўчат «Кубак Палесся».
Штогадовы фестываль асілкаў на гэты раз плануе сабраць найбольшую за ўсю гісторыю свайго існавання колькасць каманд. удзел у праграме папярэдне пацвердзілі 26 дружын, гэта ўдвая больш чым год таму. у апошнюю суботу лютага Жыткавічы будуць прымаць 120 удзельнікаў турніру, пройдзе ён у спартыўнай зале сярэдняй школы №3. у сваіх сілах паспрачаюцца юныя гіравікі з Калужскай і Смаленскай абласцей расійскай Федэрацыі, Запарожжа (Украіна), горада даўгаўпілс (Рэспубліка Латвія), а таксама з усіх абласцей беларусі. разам з юнакамі другі год на памост уздымаюцца і дзяўчаты, што сведчыць пра растучую папулярнасць гіравога спорту сярод моладзі.