Да паводкі падрыхтаваны

Наколькі грунтоўна раённыя службы падрыхтаваліся, каб супрацьстаяць наступствам веснавой паводкі? Гэтае пытанне стала асноўным у парадку дня чарговага пасяджэння камісіі па надзвычайных сітуацыях з удзелам кіраўнікоў розных сфер не толькі раёна, але і членаў рэспубліканскай аператыўнай групы, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў краіны.


Мерапрыемства пачалося з кароткіх справаздач кіраўнікоў раённых службаў і ўстаноў аб праводзімай рабоце па мінімізацыі наступстваў паводкі. Кола пытанняў для разгляду было даволі шырокім. Напрыклад, Надзея Мурашка, старшыня Жыткавіцкага спажывецкага таварыства, расказала, як забяспечваецца насельніцтва ў падтопленых вёсках прадуктамі харчавання і іншымі таварамі, як будзе арганізавана гэтая работа падчас паводкі. Пра дзейнасць медыцынскіх работнікаў і тых захадах, якія яны прымуць падчас надзвычайнай сітуацыі, дэталёва спыніўся галоўны ўрач установы аховы здароўя “Жыткавіцкая цэнтральная раённая бальніца” Мікалай Бабенка. Захаванне і ўтрыманне грамадскай жывёлы і прыватнай, забеспячэнне яе кармамі, правядзенне розных ветэрынарных мерапрыемстваў і іншае – на гэтым акцэнт зрабілі ў сваіх выступленнях спецыяліст райсельгасхарчу Мікалай Жылан і галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Сяргейчык. Планамі мерапрыемстваў, як будуць дзейнічаць і працаваць падчас разводдзя, падзяліліся кіраўнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм В. Палуянаў, начальнік Жыткавіцкага РЭС Л. Мельчанка і іншыя. Як вынікала са справаздач, раённыя службы гатовы аператыўна рэагаваць і вырашаць пытанні забеспячэння насельніцтва пры любым развіцці паводкавай сітуацыі. Усё ж за многія годы накоплены немалы вопыт работы ў такой абстаноўцы, ды і матэрыяльная база маецца ў кожнай службы для работы ў такіх складаных умовах. Да таго ж, як зазначыла Надзея Мурашка, жыткавіцкія кааператары гатовы аказаць дапамогу па забеспячэнні таварамі і населеныя пункты суседняга Петрыкаўскага раёна, калі ў тым узнікне неабходнасць.


Засяроджана ўвага на пасяджэнні і на цяжкіх выпадках у рабоце, што могуць мець месца падчас паводкі. Хаця па меркаванню спецыялістаў паводка сёлета чакаецца не такой інтэнсіўнай, чакаецца максімальны пад’ём вады ў Прыпяці да ўзроўню 5,80-6,00 метра, і то за кошт раставання снегу ў суседняй Украіне. Але, як кажуць, рыхтавацца патрэбна да ўсяго, бо прыродная стыхія — рэч вельмі непрадказальная.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.