За бяспеку працы

Жыткавіцкі раён стаў пераможцам абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы за мінулы год у аграрнай галіне. У конкурсе прымалі ўдзел раёны вобласці, а таксама сельскагаспадарчыя, перапрацоўчыя і абслугоўваючыя сельскую гаспадарку арганізацыі.


Прызнанне нашага раёна пераможцам — заканамерны вынік работы аграрыяў па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы. За мінулы і папярэдні гады, як паказвае аналіз вытворчага траўматызму, на сельгасвытворчасці не зарэгістравана ніводнага няшчаснага выпадку. Знізілася колькасць парушэнняў работнікамі і правілаў дарожнага руху, зведзены да нуля транспартныя здарэнні. У раёне абсталявана 6 кабінетаў па ахове працы, два з іх за мінулы год. Дарэчы, члены абласной конкурснай камісіі не толькі прызналі лідарам наш раён, але прадстаўленыя матэрыялы аб гэтай дзейнасці вырашылі накіраваць у Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ў якасці прэтэндэнта на прызавое месца ў аналагічным рэспубліканскім конкурсе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.