“Белы рамонак” – сімвал чысціні і здароўя
З нагоды сусветнага дня прафілактыкі туберкулёзу раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа правяла акцыю “Белы рамонак”. Арганізуецца яна штогод 24 сакавіка ў межах інфармацыйнай кампаніі “Я магу спыніць туберкулёз”.
Сімвал акцыі – сціплая кветка з белымі пялёсткамі як абраз чысціні – бярэ свой пачатак з 1911 года, калі ў Бабруйску быў створаны аддзел Усерасійскай лігі барацьбы з туберкулёзам. Падчас сваёй першай кампаніі мясцовыя студэнты ўручалі яе ўдзельнікам штучныя рамонкі.
Без карысных падарункаў не абышліся і на гэты раз. Чырвоны Крыж падрыхтаваў для жыхароў райцэнтра шмат розных інфармацыйных матэрыялаў – брашуры, лістоўкі, памяткі выдатнай паліграфічнай якасці атрымалі ўсе, хто падыходзіў да імправізаванай пляцоўкі, разгорнутай ля кінатэатра.
Значнасць тэмы прафілактыкі туберкулёзу ілюстравалі і агітацыйныя плакаты, прапагандуючыя здаровы лад жыцця. Іх малявалі вучні гарадскіх школ да спецыяльнага конкурсу, прысвечанага гэтаму дню. Лепшыя работы Чырвоны Крыж адзначыў прызамі.
Туберкулёз – не толькі медыцынская праблема, але і сацыяльная, — падкрэсліла старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ларыса Фралова. – Носьбітамі палачкі Коха – узбуджальніка туберкулёза з’яўляецца нямала людзей, а вось ці захварэюць яны, у тым ліку залежыць і ад ведання і выканання прафілактычных мер. Таму падобныя акцыі ў першую чаргу маюць на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы туберкулёзу і садзейнічаюць выяўленню новых выпадкаў гэтай небяспечай хваробы, на якую пакутуюць як сацыяльныя асобы, так і добранадзейныя грамадзяне.
Кожны павінен памятаць, што самым дзейсным спосабам засцерагчы сябе ад хваробы з’яўляецца рэгулярны флюараграфічны агляд. І баяцца яго не трэба: па шкоднасці радыяцыйнага выпраменьвання адна такая працэдура адпавядае двухгадзіннаму знаходжанню чалавека пад промнямі сонца, а лячэнне туберкулёзу займае да двух і болей гадоў.