Першыя заробкі школьнікаў

Сёлета ў раёне рэалізуюцца тры праекты другаснай занятасці старшакласнікаў. У іх будуць удзельнічаць Кольненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа, САШ №3 г. Жыткавічы і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У першых дзвюх установах рабяты ўжо прыступілі да работы. 43 кольненскія вучні ў вольны ад заняткаў час займаюцца вырабам інфармацыйных стэндаў для сваёй школы, а 35 жыткавіцкіх хлопчыкаў рамантуюць мэблю – парты і крэслы.


У чэрвені другасная занятасць распачнецца ў ТЦСАН. Тут будуць працаваць 4 дзяўчынкі – з дапамогаю работнікаў цэнтра, на іхніх машынах яны будуць шыць гаспадарчыя сумкі, рукавіцы, рушнікі для сацыяльных работнікаў.


Па словах намесніка начальніка  ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алены Раковіч, такія праекты карыстаюцца заўсёды вялікай папулярнасцю сярод школьнікаў, бо за сваю працу яны атрымліваюць тут першыя грошы, далучаюцца да грамадска-карыснай дзейнасці, набываюць працоўныя навыкі. Зацікаўленыя ў другаснай занятасці і школы – акрамя таго, што іхнія навучэнцы пры справе, іх праца садзейнічае паляпшэнню матэрыяльнай базы навучальных устаноў. Шкада толькі, што з-за абмежаванасці фінансавых сродкаў служба занятасці не можа задаволіць работай усіх жадаючых.


Перавага ў гэтым найперш аддаецца рабятам-сіротам, моладзі з сем’яў беспрацоўных грамадзян, а таксама дзецям з няпоўных, шматдзетных і праблемных сем’яў.


С. ДАЙНЕКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.