Разам – на добрую справу

Гэтым летам раённыя ўлады плануюць прывесці ў належны выгляд гарадскі парк імя М. Гамолкі. Зрабіць гэта месца адпачынку прыгожым і ўтульным вырашана метадам народнай будоўлі. Для пералічэння сродкаў на рэканструкцыю парка адкрыты спецыяльны рахунак, на які паступілі першыя 500 тысяч рублёў дабрачынных ахвяраванняў.


Да пералічаных грошай, а прыняць удзел у гэтай справе заклікаюцца ўсе прадпрыемствы любой формы ўласнасці, дадаткова будзе выдзелена і бюджэтнае фінансаванне. Такім чынам, арганізатары акцыі спадзяюцца, што ахвяраванне сродкаў людзьмі станоўча паўплывае на захаванасць аб’ектаў парка. Калі чалавек сам прыклаў да нечага рукі, то і цаніцца гэта будзе куды больш за тое, што зрабілі за цябе іншыя.


Па словах начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Станіслава Магера, у парку неабходна зрабіць новыя тратуары, азеляніць тэрыторыю, устанавіць дзіцячую пляцоўку.


Даведацца пра спецыяльны рахунак можна ў аддзяленні “Беларусбанка” і ў КУП “Жыткавіцкі камунальнік”.

С. ШАКАЛЯН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.