У рэспубліцы першыя
Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання краіны адзначана праца ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Жыткавіцкага райвыканкама.
Ганаровую ўзнагароду райсельгасхарчу ўручылі за перамогу ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе за лепшую арганізацыю работы па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы ў 2010 годзе. Да граматы ўпраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама таксама належыць прэмія ў памеры 200 базавых велічынь і каштоўны падарунак у памеры да 200 базавых велічынь.