Узнагароды з Санкт- Пецярбурга
Яшчэ на адну ўзнагароду пабольшае на святочных касцюмах двух ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з нашага раёна.
Днямі ваенны камісар раёна Мікалай Акунец уручыў ім памятны медаль “У гонар 65-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады”. Кавалерамі ўзнагароды сталі былыя абаронцы Ленінграда Аляксандр Еўстафьевіч Блоцкі з горада Турава і Валянцін Севасцьянавіч Савіч з аграгарадка Бялёў. Пастанова аб узнагароджванні нашых землякоў юбілейнымі медалямі падпісана кіраўніком Санкт- Пецярбурга Валянцінай Мацвіенка.