З фестывалю лаўрэатамі

Два дыпломы лаўрэата абласнога агляду-конкурсу сямейнай творчасці “Жывіце ў радасці” атрымалі прадстаўнікі нашага раёна.


Жыткаўшчыну на гэтым мерапрыемстве, што адбылося ў Мазыры, прадстаўлялі сямейныя ансамблі Лой (раённы цэнтру фальклору), Абібок (Запясоцкі сельскі клуб) і Лінкевіч (Мілевіцкі сельскі Дом культуры). Выступленне нашых землякоў было высока адзначана журы конкурсу. Сямейныя ансамблі Лой і Абібок за захаванне народных сямейных традыцый і высокае выканальніцкае майстэрства адзначаны дыпломамі лаўрэатаў. Варта адзначыць, што члены сямейнага ансамбля Лой не толькі прадэманстравалі сваю песенную творчасць, але і майстэрства ў традыцыйных народных промыслах. Усе захапляліся прыгажосцю вырабаў, якія гэтая сям’я прадэманстравала падчас выставы. Не застаўся без узнагароды і сямейны ансамбль Лінкевічаў. Яны ўзнагароджаны граматай конкурса.


Перамога нашых землякоў у такім прадстаўнічым творчым абласным мерапрыемстве, удзел у якім прынялі больш сарака сямейных творчых калектываў з розных раёнаў, яскрава паказала наколькі паспяхова развіваецца сямейная творчасць на жыткавіцкай зямлі.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.