Абласны літаратурны конкурс імя Івана Шамякіна
Палажэнне аб правядзенні абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Шамякіна
Абласны літаратурны конкурс імя Івана Шамякіна на лепшы празаічны твор праводзіцца з 1 лютага па 30 ліпеня 2011 года.
Заснавальнікамі і арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і рэдакцыя газеты “Гомельская праўда”. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Літаратурны конкурс праводзіцца з мэтай стварэння і прапаганды таленавітых твораў, выяўлення і падтрымкі найболей таленавітых аўтараў Гомельшчыны. Яго мэтай з’яўляецца пошук твораў, якія адлюстроўваюць сучасную рэчаіснасць.
Аўтары ўдзельнічаюць у конкурсе самастойна і добраахвотна. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца творы, якія раней не былі апублікаваныя. Пры гэтым аўтары гарантуюць, што ўсе аўтарскія правы на гэтыя творы належаць менавіта гэтым аўтарам і выключнае права на іх публікацыю не перададзена трэцім асобам. У конкурсе прымаюць удзел аўтары, якія пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.
Аўтары падаюць наступны пакет дакументаў:
— тэкст твора – аповесць (памерам не больш 4 друкаваных аркушаў, на электронных носьбітах і раздрукоўку на паперы) на беларускай мове. Можна прадстаўляць і аўтарскія пераклады з іншых моў на беларускую мову.
— заяўку на ўдзел у конкурсе (у ёй абавязкова павінна быць змешчана анатацыя твора, паведамляецца прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, месца працы альбо занятак, сацыяльны стан, хатні адрас, кантактны тэлефон).
Калі аўтар не прадстаўляе поўны пакет дакументаў, аргкамітэт мае права адхіліць твор ад удзелу ў конкурсе. Факт падачы заяўкі на конкурс сведчыць аб згодзе аўтара, у выпадку перамогі ў конкурсе, на размяшчэнне дадзенага твора ў друкаваных і электронных СМІ і на наступную магчымую публікацыю гэтага твора на безганарарнай аснове ў альманаху «Літаратурная Гомельшчына» або іншай друкаванай прадукцыі, якая можа быць выпушчаная па выніках конкурсу. Пры гэтым за аўтарам захоўваюцца выключныя аўтарскія правы на апублікаваныя творы, як падчас дзеяння дадзенага конкурсу, так і пасля яго.
Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца творы, якія культывуюць гвалт, наркаманію, крымінальнныя праяўленні, індывідуальныя псіхічныя адхіленні, агрэсіўнае непрыманне грамадства. Не разглядаюцца творы, якія ўтрымліваюць ненарматыўную лексіку, а таксама якія спрыяюць нацыянальнай, расавай або рэлігійнай варожасці.
Апавяданні, прадстаўленыя на конкурс, не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Перапіску з аўтарамі аргкамітэт конкурсу не вядзе. Члены журы не могуць удзельнічаць у конкурсе.
Вынікі конкурсу аб’яўляюцца не пазней 5 верасня ў СМІ Гомельскай вобласці.
Вынікі конкурсу падводзяцца журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя майстры слова, прадстаўнікі заснавальнікаў і арганізатараў. Журы калегіяльна вызначае лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу.
Крытэрыі ацэнак журы: валоданне літаратурнай беларускай мовай; пісьменнасць; мастацкая выразнасць і арыгінальнасць твора; творчая самастойнасць.
Вынікі працы журы афармляюцца пратаколам, які прадстаўляюцца заснавальнікам конкурсу. Рашэнне журы з’яўляецца канчатковым і перагляду не падлягае.
Па выніках конкурсу праводзіцца ўзнагароджанне пераможцаў (1, 2, 3 месцы) з уручэннем памятных дыпламаў заснавальнікаў і арганізатараў конкурсу. Пераможцам прысвойваецца ганаровае званне «Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя І. Шамякіна». Урыўкі з твораў пераможцаў конкурсу публікуюцца ў абласной газеце “Гомельская праўда” і альманаху “Літаратурная Гомельшчына”.
Аргкамітэтам, фундатарамі, асобнымі ўстановамі і арганізацыямі могуць быць заснаваны спецыяльныя прызы для пераможцаў конкурсу.
Узнагароджанне пераможцаў абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа праводзіцца ва ўрачыстым мерапрыемстве з удзелам заснавальнікаў конкурсу, прадстаўнікоў пісьменніцкай грамадскасці, дзеячаў культуры.
Творы трэба дасылаць на адрас: 247960, Гомельская вобласць, г. Жыткавічы, вул. К. Маркса, 8, к. 2. Рэгіянальны офіс Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», з пазнакай «на абласны літаратурны конкурс імя Івана Мележа».