Далучайцеся да гісторыі роднага краю

Сёння дзверы ўсіх музеяў свету будуць шырока адчынены для наведвальнікаў. Прычым, трапіць на экскурсію можна зусім бясплатна. Так культурныя ўстановы адзначаюць Міжнародны дзень музеяў.


Да гэтай акцыі штогод далучаецца і Тураўскі краязнаўчы. У цяперашнія дні тут працуе выстава беларускага мастака Алеся Квяткоўскага «Краіна Палесся», у якой прадстаўлена 13 работ, выкананых у розных тэхніках.


Не змяншаецца цікавасць турыстаў і да пастаяннай экспазіцыі музея, у фондах якога налічваецца каля 20 тысяч экспанатаў. Гэта пацвярджае лічбамі дырэктар музея Алена Байкоўская:


— Звычайна самы вялікі наплыў наведвальнікаў пачынаецца з мая і працягваецца да канца лета – пачатку восені. Калі за першыя чатыры месяцы года залы Тураўскага краязнаўчага наведалі 1155 чалавек, то толькі за два майскія тыдні іхняя колькасць ужо наблізілася да тысячы. Супрацоўнікі музея сёлета правялі больш за 70 экскурсій, у тым ліку і па знакамітых мясцінах старажытнага горада.

С. ДАЙНЕКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.