Перамог “Вянок”
Мноства разнастайных мерапрыемстваў з нагоды 120-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча прайшло ў ДПТВ-182.
Да гэтай даты навучэнцы разам са сваімі педагогамі падрыхтавалі выставу сценгазет, конкурс чытальнікаў вершаў паэта. Вянцом жа ўсёй дзеі стала інтэлектуальная гульня па творчасці Максіма Багдановіча, якую з юнакамі і дзяўчатамі правялі настаўнікі філалогіі ўстановы Ірына Гулюта і Людміла Глазатава.
Падчас мерапрыемства рабяты, якія былі падзелены на дзве каманды “Васількі” і “Вянок”, адказвалі на пытанні, разгадвалі красводы, адгадвалі творы, чыталі вершы. Усе конкурсы былі тэматычна звязаны з творчым і жыццёвым шляхам паэта. Перамаглі ў гэтым інтэлектуальным саперніцтве навучэнцы з каманды “Вянок”. Узнёсламу і ўрачыстаму настрою на свяце садзейнічалі і з густам аформлены кабінет, а таксама музычныя кампазіцыі на вершы Багдановіча.
Ул. інф.