З нажом на дзіця
Па сцэнарыю крутога баевіка пра захоп заложнікаў дзейнічаў жыхар вёскі Нова-Леніна, 1973 года нараджэння, каб пазбегнуць затрымання супрацоўнікамі міліцыі.
Бачачы, што ўцячы ад міліцыянера не ўдасца, мужчына каля магазіна “Меркурый” райцэнтра схапіў на рукі двухгадовае дзіця і пачаў пагражаць, што заб’е яго. Свае намеры ён падмацаваў нажом, які прыставіў да шыі немаўляці. Гэты дзікунскі ўчынак толькі пагоршыў становішча новаленінца, бо за такія супрацьпраўныя дзеянні яго, вядома ж, па галоўцы не пагладзяць, а прыйдзецца адказваць па закону.