Дарагія мае крэдыты

Апошнім часам для банкаў раёна стала актуальнай праблема невяртання фізічнымі асобамі спажывецкіх крэдытаў. Беручы пазыку, далёка не ўсе заёмшчыкі сур’ёзна ўзважваюць свае фінансавыя магчымасці, часта легкадумна ставяць свае подпісы пад крэдытным дагаворам і паручыцелі.


Сёлета з трох нашых банкаў у пракуратуру паступіла больш за 20 зваротаў з просьбай пасадзейнічаць у выплаце крэдытаў, выдадзеных жыхарам раёна.


Па словах памочніка пракурора Таццяны Пазняк, большая частка пратэрмінаваных пазык пасля вынясення пракуратурай афіцыйных папярэджанняў крэдытаатрымальнікам і паручыцелем у 13 выпадках фінансавыя абавязацельствы на агульную суму больш за 32 мільёны рублёў былі выкананы добраахвотна.


Згодна з судовым рашэннем па трох крэдытах сёлета з банкамі разлічваюцца паручыцелі. Памеры гэтых займаў складаюць больш за 9 мільёнаў, 4 і каля трох мільёнаў рублёў. Акрамя таго, пракуратурай падрыхтавана яшчэ адна заява ў суд аб выплаце крэдыта, па якому заёмшчык не разлічваецца ўжо больш за год.


Афармляючы крэдыт, здаецца, што пазычаеш чужыя грошы і на некаторы час, але аддаваць трэба будзе свае і ўжо назаўсёды.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.