Усе сілы зябліву
Паспяхова завяршыўшы сяўбу азімых сельгаспрадпрыемствы раёна пераключыліся на ўздым зябліва.
Правесці восенню ворыва пад сяўбу яравых культур патрэбна на амаль васьмі з паловай тысячах гектарах. Работы выкананы аграрыямі ўжо амаль на шасці з паловай тысячах гектарах. У КСУПах “Бялёў” і “Чырвоны Бор” планы па зябліваму ворыву перавыкананы ўжо ў некалькі разоў.