За здаровы лад жыцця

Не аднойчы райкамам БРСМ праводзіліся разнастайныя акцыі па папулярызацыі ў маладзёжным асяроддзі здаровага ладу жыцця. Днямі абвешчана сярод моладзі раёна чарговае аналагічнае мерапрыемства.


Райкамам маладым людзям прапануецца прыняць удзел у конкурсе відэаролікаў па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Галоўная ўмова – ролік павінен быць зняты ўласнымі сіламі канкурсантаў. Запрашаюцца да ўдзелу ўсе маладыя людзі раёна ва ўзросце да 31 года. Прыўрочана акцыя да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу. Пра ўсе падрабязнасці аб ёй можна дазнацца на сайце Жыткавіцкага райкама БРСМ: brsm.zhitkovichi.by

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.