На варце здароўя
Верасніцкі фельчарска-акушэрскі пункт абслугоўвае 1300 чалавек, што жывуць у вёсках Верасніца і Вароніна.
— Да гадзіны дня мы абслугоўваем людзей на ФАПе, а потым наведваем іх на дамах, — гаворыць патранажная медсястра Наталля Струк, якая ў дзень нашага візіту выконвала абавязкі загадчыцы. – Для лячэння людзей ёсць усе неабходныя медпрэпараты. Да таго ж праводзім прафілактычныя гутаркі з людзьмі на фермах, у гаражах і школах.
Разам з загадчыцай ФАПа Жаннай Белка на варце здароўя тут стаяць медсястра Наталля Струк і санітарка Валянціна Жылан. І людзі толькі ўдзячны ім за якаснае абслугоўванне.
С. ВІЛЬЧЫК.