Наводзіць парадак моладзь
Некалькі дзясяткаў нядобранадзейных падлеткаў унеслі свой уклад у справу добраўпарадкавання райцэнтра.
Працавалі падлеткі па навядзенні парадку ля аднаго з месц адпачынку, што размешчана ў напрамку аўтазаправачнай станцыі. Менавіта там, дзе нядаўна работнікі лясгаса ўзвялі альтанку-карабель. На тэрыторыі вакол гэтай архітэктурнай формы і ў ваколіцах блізляжачага вадаёма і ляснога масіву рабяты збіралі смецце, якое пакінулі пасля сябе неахайныя адпачываючыя. Арганізавалі і правялі гэтую акцыю работнікі райкама БРСМ, аддзела па справах моладзі райвыканкама і інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
С. БЕЛКА.