Не зніжаюць надояў

Нядрэнна складваецца гэты год для працаўнікоў малочнатаварнага комплексу “Пасека” камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Коленскае”. Па выніках дзесяці месяцаў тут ад адной каровы надоена па 4697 кілаграмаў малака. Гэта на трыста кілаграмаў больш чым за такі час летась.


І зараз мясцовыя жывёлаводы не зніжаюць надояў. У сярэднім ад адной каровы ў суткі надойваюць па 14 кілаграмаў сырадою. Як адзначыла начальнік комплексу Яўгенія Мікалаеўна Туравец, зімова- стойлавы перыяд на комплексе праходзіць без зрываў. Гэтаму спрыяе належная працоўная дысцыпліна на кожным участку вытворчасці, ды грунтоўная падрыхтоўка да работы ва ўмовах зімы. Каровы, цёлкі, маленькія цяляткі растаўлены ў адрамантаваныя памяшканні. Дадаткова за лета зрабілі некалькі кашар для выгулу жывёлы і павецей. Маецца ўдосталь разнастайных кармоў, з якіх гатуюцца паўнацэнныя спажыўныя кормасумесі, якія па распарадку падаюцца без затрымкі ў кармушкі жывёле. Канечне ж, і стараннасць, і працавітасць аператараў у агульным поспеху таксама нельга ўпускаць. Некаторыя з іх ужо маюць на сваім рахунку значна вышэйшыя вытворчыя паказчыкі, чым зараз ёсць па комплексе. Напрыклад, Іван Андык і Валянціна Хугаева ўжо надаілі ад кожнай цялушкі сваёй групы за дзесяць месяцаў па 5317 кілаграмаў малака. Таксама высокія надоі і па групах Тамілы Беражной і Алы Пяшэвіч.


Нядрэнна працуе калектыў комплексу і па продажы малака. На цяперашні час яго таварнасць складае больш дзевяноста працэнтаў. Ды і што асноўная маса прадукцыі прадаецца гатункам “экстра” таксама сведчыць аб добрым плёне дзейнасці жывёлаводаў вытворчага ўчастка сельгаспрадпрыемства. Самае галоўнае, што заваяваных пазіцый работнікі і спецыялісты МТК здаваць не збіраюцца, а толькі нацэлены паляпшаць свае здабыткі. Умовы для гэтага, па словах Яўгеніі Туравец, маюцца нядрэнныя.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.