“Рук залатых зямныя цуды”
Пад такой назвай у цэнтральнай бібліятэцы адкрылася выстава работ майстроў вышыўкі Надзеі і Дзмітрыя Меляшчэня.
У экспазіцыі таленавітых мужа і жонкі з мікрараёна Жыткавічы-1 прадстаўлена 22 работы, сярод якіх высокамастацкія карціны, рушнікі і іншыя рэчы, напісаныя фарбамі рознакаляровых нітак.
Аматары дэкаратыўна-прыкладной творчасці могуць пазнаёміцца з выставай да 25 лістапада. А завершыцца яна творчым вечарам-сустрэчай з аўтарамі работ.
С. ШАКАЛЯН.