Інвестыцыі ў жывёлагадоўлю
3,1 мільярда рублёў затрачана ў бягучым годзе на рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў сельгаспрадпрыемстваў.
Дзякуючы гэтым сродкам непасрэдна саміх гаспадарак, а таксама дапамозе бюджэту ўдалося выканаць вялікі аб’ём работ па паляпшэнню базы жывёлагадоўлі раёна. Практычна ў кожнай гаспадарцы праведзены буйныя рамонты на фермах. Так, у КСУПе “Бялёў” праведзена рэканструкцыя памяшкання для ўтрымання 150 цёлак для ўзнаўлення статка. Таксама за гэтыя грошы зроблены рамонт малочнага блока з устаноўкай малакапровада і халадзільніка закрытага тыпу яшчэ ў адным будынку фермы гэтай гаспадаркі на 180 галоў. У КСУПе “Марохараўскі” на аднайменнай ферме праведзена рэканструкцыя памяшкання для раздою першацёлак. У КСУПах “Людзяневічы і “Дзякавічы” “Коленскае” дзякуючы працы рамонтнікаў практычна на ўсіх фермах палепшыліся ўмовы ўтрымання маладнячку, акрамя гэтага тут значна зменшылася доля ручной працы, на самыя складаныя ўчасткі вытворчасці прыйшла тэхніка.
Варта адзначыць, што сёлета грошы ў раёне ўкладваліся не толькі ў рэанімацыю і рэканструкцыю старых памяшканняў ферм , але і будаўніцтва новых. Так, у КСУПе “Людзяневічы” на будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы ў бягучым годзе асвоена 14,4 мільярды рублёў.
Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.