Продаж павялічваецца

На 124 працэнты павялічаны ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года продаж малака сельгаспрадпрыемствамі раёна.


Калі летась на гэты час за суткі гаспадаркі прадавалі перапрацоўшчыкам амаль пяцьдзесят пяць тон малака, то зараз гэты паказчык складае больш 68 тон. У разрэзе гаспадарак найбольшае павелічэнне продажу малака (135 працэнтаў да леташняга) забяспечваюць жывёлаводы камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Бялёў”. Прыбаўка па адкрытым акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” складае 125 працэнтаў, а па камунальным сельскагаспадачым унітарным прадпрыемстве “Чырвоны Бор” – 126 працэнтаў у параўнанні з мінулагоднімі дасяг-неннямі працаўнікоў гэтых гаспадарак. Палепшылася і якасць пастаўляемага на перапрацоўчыя заводы гаспадаркамі раёна малака. Больш 60 працэнтаў у гэтыя дні яго сельгасвытворцамі прадаецца гатункам “экстра”. Асабліва плённа ў гэтым накірунку працуюць жывёлаводы КСУП “Коленскае”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.