Цікавае мерапрыемства

За штодзённымі клопатамі незаўважна прабягалі апошнія дзянькі старога года. Набліжаўся Новы 2012 год. Нейкая таямнічая атмасфера стаяла напярэдадні святкавання ў ДУ “Дзякавіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”. Культурна-масавая камісія рыхтавалася да правядзення навагодняга агеньчыка.


Песні, танцы, пажаданні, імправізацыі сагравалі душу кожнага з прысутных.


Агеньчык радасці, дабрыні, спагадлівасці – гэта старт у Новы год – год дасягнення лепшых поспехаў, выканання пастаўленых мэт і задач, здзяйснення светлых мар.


Шчыры дзякуй усім удзельнікам за агеньчык цяпла і надзеі.


Л. ЧЭРКАС, старшыня прафкама Дзякавіцкага навучальна-педагагічнага комплексу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.