Дарогі клічуць наперад
Штогод шырокае кола абавязкаў у працаўнікоў Жыткавіцкага ДБУ-21. Гэта будаўніцтва, рэканструкцыя і капітальны рамонт аўтадарог і дарожных збудаванняў. Пры нязменнай гарантыі высокай якасці ўсіх работ.
У мінулым годзе калектыў дабіўся найвышэйшага росту тэмпаў работ сярод другіх дарожных арганізацый Жыткаўшчыны. А зроблена і сапраўды было нямала. У прыватнасці завершана першая чарга работ на лесагаспадарчай дарозе Ацкаванае – Поўчын даўжынёй у 3,8 кіламетра. Заказчыкам выступіў нацыянальны парк “Прыпяцкі”. Вось ужо другі месяц людзі працуюць на яе другой чарзе з такой жа працягласцю, і гэтыя работы прадоўжацца ў наступаючым 2012 годзе.
На рахунку ДБУ-21 і немалы аб’ём работ на вуліцах гарадоў Жыткавічы і Мікашэвічы, на магістральнай дарозе М-10, на аб’ектах РУП “Граніт”, бо ўжо даўно гэты калектыў не абмяжоўваецца ў сваёй дзейнасці толькі нашым раёнам.