Рэканструкцыя працягнецца
Шмат спраў зроблена аграрыямі раёна па мадэрнізацыі ферм у мінулым годзе. Сёлета гэтая работа будзе працягнута. Больш дзясятка фермскіх памяшканняў запланавана рэканструяваць ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна за бягучы год.
Зараз кіраўнікі гаспадарак вядуць падрыхтоўчыя работы да будучых будоўляў: ідзе распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі, наладжваюцца сувязі для закупу ў будучым неабходных матэрыялаў, вядзецца дэмантаж старога абсталявання і іншае. На рэканструкцыю ферм разам з устаноўкай і набыццём новага абсталявання запланавана патраціць больш 13 мільярдаў рублёў. Такія захады дазволяць значна ўдасканаліць тэхналагічныя працэсы, а таксама палепшыць умовы працы жывёлаводаў.