Прысвечана мастаку Шышкіну

Да 180-годдзя з дня нараджэння славутага рускага мастака Івана Шышкіна ў цэнтральнай раённай бібліятэцы была падрыхтавана кніжная ілюстраваная выстава і праведзена сустрэча з навучэнцамі гімназіі горада Жыткавічы “Мастак рускага лесу”.


Шышкіна людзі ведаюць як мастака пейзажнага жывапісу. У час мерапрыемства, якое прайшло ў чытальнай зале бібліятэкі, яго ўдзельнікі маглі пабачыць рэпрадукцыі карцін Івана Шышкіна “Раніца ў сасновым лесе”, “Жыта”, “Дождж у дубовым лесе”, “Лясныя далячыні”, “Сасновы бор”, “Зіма”, “У Белавежскай пушчы”, азнаёміцца з вядомай работай мастака І. Крамскога “Партрэт Шышкіна на эцюдах”.


З цікавасцю слухалі гімназісты расповеды бібліятэкараў аддзялення абанементу і інфармацыі Валянціны Ахрамовіч і Жанны Пузевіч пра жыццё і творчасць Івана Шышкіна.


Падрыхтавалі карэспандэнты «НП».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.