За вывазкай – распілоўка

Лютаўскія маразы сталі немалым выпрабаваннем на трываласць і прафесіяналізм таксама і для лесанарыхтоўшчыкаў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес”. Але пры ўсіх цяжкасцях работы ў такіх умовах людзей і тэхнікі ёсць тут і свае перавагі, і ў першую чаргу тое, што дабрацца практычна можна па надзейных дарогах у самыя аддаленыя, раней непраходныя дзялянкі. Таму і нарастаюць тэмпы работ на ўсіх лесасеках.


Свой добры плён прынёс акцыянернаму таварыству першы месяц новага года. як таго і патрабаваў план, было вывезена 11 тысяч кубічных метраў драўніны, што да студзеня 2011 года склала 117,1 працэнта. А калі браць вывазку яе хлыстамі, то план быў выкананы на 109 працэнтаў, а да мінулагодняга паказчыка гэта склала 106 працэнтаў.


Услед за вывазкай ідзе распілоўка, якая ў агульным аб’еме да студзеня 2011 года склала 114,8 працэнта. Рост аб’ёмаў сартыментаў, нарыхтаваных у лесе, склаў 194,6 працэнта да мінулагодняга паказчыка.


Як і летась, першынство ў працоўным саперніцтве ўтрымлівае калектыў Хваенскага ўчастка па лесапіленні. За студзень 2012 года план па выпуску піламатэрыялаў тут быў выкананы на 115,4 працэнта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.