Глебе запраўка
У гаспадарках раёна распачаліся палявыя работы. Аграрыі ўносяць у гэтыя дні на палеткі калійныя ўгнаенні.
Праца па запраўцы глебы калійным ўгнаеннем вядзецца на палетках КСУПаў “Чырвоны Бор”, “Людзяневічы”, “Бялёў”, «Коленскае», «Дзякавічы», «Марохараўскі» і ААТ “Тураўшчына”. У адкрытым акцыянерным таварыстве гэта робяць асабліва актыўна. Па апошнім дадзеным райсельгасхарчу механізатары гаспадаркі ўнеслі калійныя ўгнаенні на плошчы больш чым тысяча гектараў. Усяго па раёну гэтая лічба складае амаль дзве тысячы гектараў.
Не спыняюць земляробы і працу па нарыхтоўцы, вывазцы на палеткі арганікі. Пры заданні 250 тысяч тон гэтых угнаенняў нарыхтавана 207,2ы тысяч тон, вывезена на палі 203,9 тысячы тон. А ўнесена пад сяўбу яравых культур 76,4 тысячы тоны. Даволі паспяхова працуюць з арганічнымі ўгнаеннямі механізатары КСУПаў “Чырвоны Бор” і “Коленскае”.