У поле на новай тэхніцы

Больш трыццаці адзінак новай тэхнікі рознага прызначэння набыта гаспадаркамі раёна для правядзення веснавых палявых работ з пачатку бягучага года. Прычым трынаццаць машын і агрэгатаў за папярэдні месяц.
Па энерганасычанаму “Беларусу” з’явілася ў сакавіку на машынных дварах камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў “Марохараўскі”, “Людзяневічы”, “Чырвоны Бор”. У хуткім часе тэхнічная база гэтых гаспадарак умацуецца яшчэ і дыскатарамі. Дарэчы, па адным такім агрэгаце ўжо прыдбалі нядаўна КСУПы “Бялёў” і “Коленскае”. Таксама набываліся аграрыямі раёна раскідвальнікі арганічных угнаенняў і прычэпы. У бліжэйшы час будуць закуплены яшчэ адзін камбінаваны пасяўны агрэгат і кукурузныя сеялкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.