Павысіць адказнасць, узмацніць кантроль
Шэраг актуальных пытанняў быў разгледжаны на нядаўнім пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. У ліку іх былі абмеркаваны вынікі работы са зваротамі грамадзян, што паступаюць у Жыткавіцкі райвыканкам, а таксама меры па актывізацыі ўзаемадзеяння ўчастковых інспектараў міліцыі з органамі мясцовага самакіравання з мэтай забеспячэння грамадскай бяспекі ў населеных пунктах раёна.
Па вынесеных на парадак дня пытаннях члены прэзідыума райсавета заслухалі інфармацыі начальніка Жыткавіцкага РАУС М. Рагачова і загадчыка сектарам па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Жыткавіцкага райвыканкама В. Зубковай. У прынятых на пасяджэнні прэзідыума рашэннях былі адзначаны як станоўчыя бакі работы па абмяркоўваемых пытаннях, так і праблемы, якія павінны быць вырашаны на месцах работнікамі гарсельвыканкамаў, участковымі інспектарамі, спецыялістамі іншых зацікаўленых службаў. Галоўнае, што ў праводзімай рабоце павінна быць павышана адказнасць службовых асоб за прынятыя рашэнні, а таксама ўзмоцнены меры па забеспячэнні бяспекі грамадзян.
На пасяджэнні прэзідыума райсавета дэпутатаў быў таксама зацверджаны план падрыхтоўкі да правядзення шаснаццатай сесіі раённага Савета дэпутатаў.