Сеюць рапс
На паўтысячы гектараў запланавана павялічыць у сельгаспрадпрыемствах сёлета плошчы пад азімы рапс у параўнанні з мінулагоднім. На цяперашні час гэтай алейнай культурай земляробам Жыткаўшчыны патрэбна засеяць 3300 гектараў.
Сяўба азімага рапсу пачалася. Яго насенне ўжо заштукавана на плошчы больш чым тысячу гектараў, а закончыць гэтую справу аграрыі раёна мяркуюць да 25 жніўня. Як зазначаюць спецыялісты райсельгасхарчу, ёсць усё неабходнае, каб сяўбу азімага рапсу правесці ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Найперш гэта своечасова падрыхтаваная неабходная колькасць глебы, наяўнасць насення, а таксама тэхнічныя магчымасці. Земляробам застаецца прыкласці на месцах толькі належнае старанне.