Каб прыгажэлі вёскі
Працягваецца добраўпарадка-ванне населеных пунктаў Рычоўскага сельсавета. Гэтая работа вядзецца ўвесь час і мэтанакіравана, але асабліва шпаркія тэмпы набывае ў так званы “чысты чацвер”. Калі да яе падключаюцца работнікі мясцовых устаноў культуры і адукацыі – Старажавецкага, Сямурадскага, Хачэньскага клубаў, Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры, Рычоўскай сярэдняй школы.
Як паведамляе старшыня сельскага Савета Уладзімір Атаманчук, за “чысты чацвер” у вёсках у сярэднім дабаўляецца па 30-40 метраў пагонных новай агароджы. Работы праводзіць сельсавет, а гаспадары прыватных уладанняў аплочваюць кошт будаўнічых матэрыялаў: слупкоў, штыкетніка і г.д. Зараз абнаўленне агароджаў вядзецца ў Сямурадцах, у вёсцы Старажоўцы па вуліцы Садовай. Жалезабетонныя слупкі пастаўлены ў вёсцы Хільчыцы, і далейшыя работы па добраўпарадкаванні тут працягваюцца.
На днях кіраўніцтвам мясцовага сельсавета была закуплена фарба для агароджаў, а гэта значыць, што вуліцы хутка набудуць тут новы, прывабны выгляд.
Сяргей Кулакевіч.