Паштавікі дапамаглі школьнікам
Кіраўніцтва раённага вузла паштовай сувязі і мясцовы прафсаюзны камітэт прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Дапамажы сабраць дзіця ў школу”. Аказана матэрыяльная дапамога шматдзетным сем’ям і адзінокім маці, што маюць дзяцей школьнага ўзросту.
На гэтае мерапрыемства было выдзелена адзінаццаць мільёнаў пяцьдзесят тысяч рублёў, у тым ліку са сродкаў вузла паштовай сувязі кожнаму з 53 школьнікаў па 150 тысяч рублёў. Трыццаць адна сям’я атрымала грашовую дапамогу ад мясцовага прафсаюзнага камітэта. Па 100 тысяч рублёў было выплачана на кожную шматдзетную сям’ю, маці-адзіночкам, бацькам, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.