Падтрымка насельніцтва

З энтузіязмам падтрымалі жыхары вёскі Цімашэвічы ініцыятыву кіраўніцтва Ленінскага сельвыканкама агарадзіць грамадзянскія могілкі ў населеным пункце.
Прапанова знайшла водгук у людзей. Грашовыя сродкі на карысную справу збіралі не толькі жыхары, што сёння пражываюць у Цімашэвічах, але і тыя ўраджэнцы населенага пункта, што даўно з’ехалі з родных мясцін, але тут засталіся магілы іх родзічаў. У выніку, вяскоўцы агульнымі намаганнямі сабралі больш дваццаці мільёнаў рублёў. За гэтыя грошы закуплена больш двухсот метраў бетоннай агароджы.
Спыняць сваю актыўнасць людзі не збіраюцца, яны маюць намер прыняць непасрэдны ўдзел і ў работах па агароджванні могілак. Гэта яны пераканаўча даказалі, калі сумесна выйшлі на працу, каб зняць старую агароджу. Пасільны ўклад вяскоўцы ўнясуць і пры спільванні аварыйных дрэваў у месцы пахавання.
Безумоўна, не застанецца ў баку і сельвыканкам. Яго кіраўніцтва дапаможа людзям набыць недастаючую частку агароджы, каб поўнасцю добраўпарадкаваць могілкі. Дарэчы, з падтрымкай насельніцтва плануецца ажыццявіць работы па добраўпарадкаванні грамадзянскіх могілак і ў вёсках Грычынавічы і Палосцевічы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.