З добрымі працоўнымі падарункамі

209сустрэў новы 2013 год працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”. За 11 месяцаў 2012 года тэмпы росту таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года склалі 166,2 працэнта.

Пры плане 90,2 тысячы тон фактычна было выраблена 96,1 тысячы тон паліўных брыкетаў. На экспарт у Швецыю за гэты час было адгружана 34,5 тысячы тон торфабрыкетаў на 2256,3 тысячы долараў ЗША. За мяжу гэтая каштоўная прадукцыя прадаецца з 1992 года і складае звыш 40 працэнтаў у агульным аб’ёме выпускаемых брыкетаў.

За студзень-лістапад 2012 года было асвоена 10,9 мільярда рублёў інвестыцый, што ў 2,3 раза больш адпаведнага перыяду папярэдняга года. Варта сказаць, што аб’ёмы па мадэрнізацыі прадпрыемства на працягу 2013—2015 гадоў будуць павялічвацца. Так, на 2013 год запланавана асвоіць 20 мільярдаў рублёў капітальных укладанняў, з якіх 16 мільярдаў рублёў прыпадае на інвестыцыйны фонд Мінэнерга, а 4 мільярды рублёў — на ўласныя сродкі. У выніку рэалізацыі праграмы мадэрнізацыі вытворчасці пачынаючы з 2015 года магутнасці па здабычы торфу і вытворчасці брыкетаў павялічацца ў паўтара раза без павелічэння колькасці працуючых, што дазволіць значна ўзрасці прадукцыйнасці працы і зарплаце работнікаў прадпрыемства.

Сяргей КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.