Жыткавіцкіе прафесіяналы меліярацыйнай справы

OLYMPUS DIGITAL CAMERAБольш за сорак тысяч меліяраваных зямель маецца на цяперашні час у раёне. Каб яны прыносілі належную аддачу карыстальнікам, штодня стараюцца працаўнікі Жыткавіцкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Яшчэ няма і сямі раніцы, а працаўнікі гэтага прадпрыемства раз’язджаюцца з галоўнай базы на свае вытворчыя аб’екты. Зараз, напрыклад, яны працуцюць на сямі, якія знаходзяцца ў розных кутках раёна. Таму і спяшаюцца да сваіх месц працы, бо лета для меліяратараў – самы гарачы сезон. Напрыклад, зараз, акрамя аднаўлення меліярацыйных сетак, патрэбна актыўна правесці абкошванне каналаў. А гэта ні многа-ні мала, а больш чым на дзвюх тысячах кіламетраў. А яшчэ неабходна больш чым на ста дзесяці ачысціць ад хмызняку і іншай расліннасці. Ды яшчэ правесці і належны догляд за шматлікімі меліярацыйнымі збудаваннямі, якіх на балансе прадпрыемства таксама некалькі соцен. Увогуле, штогод гаспадарка Жыткавіцкага ПМС прырастае сотнямі гектараў рэканструяваных і адноўленых меліяраваных зямель, а значыць, і аб’ектамі, якія дапамагаюць спецыялістам прадпрыемства падтрымліваць іх у належным стане. Адпаведна прапарцыянальна і растуць вытворчыя аб’ёмы, якія неабходна асвойваць. Сёлета жыткавіцкім меліяратарам неабходна выканаць на меліяраваных землях работ больш чым на дзевятнаццаць з паловай мільярдаў рублёў. Безумоўна, без належнай увагі ўмацаванню матэрыяльнай базы справіцца з такімі аб’ёмамі вельмі праблематычна. Таму кіраўніцтва гэтым пытанням надае асаблівае значэнне. Набыты высокапрадукцыйны экскаватар замежнай вытворчасці. Зараз на ім працуюць Мікалай Купрацэвіч і Вадзім Асіпенка. Па словах Віктара Васільевіча, прадукцыйнасць працы пры выкарыстанні такой тэхнікі ў дзве змены ўзрасла ў чатыры разы. Гэта значыць, што новы экскаватар цяпер замяняе чатыры старыя. Такія набыткі дазваляюць спраўляцца паспяхова з вытворчымі планамі. Як і тое, што ў майстэрнях прадпрыемства стараюцца своечасова рыхтаваць тэхніку, аператыўна ўхіляць узнікшыя паломкі, каб скарачаць прастоі машын і механізмаў да мінімума. Ад гэтага таксама залежыць прадукцыйнасць працы. Стараюцца на гэтым участку зваршчык Раман Бугук і токар Рыгор Бурак (на здымку). Таму і паказчыкі вытворчыя у калектыва ПМС неблагія. За чатыры месяцы выканана розных работ на меліяраваных землях амаль на восем з паловай мільярдаў рублёў. У параўнанні з леташнім такім жа перыядам гэта на 244 працэнты болей. Атрымана ад асноўнай дзейнасці больш за паўмільярда рублёў прыбытку. Акрамя таго, калектыў прадпрыемства меліярацыйных сістэм аказвае і іншыя паслугі, якія дазваляюць мець стабільны даход.
Працаўнікам Жыткавіцкага ПМС цяпер можна ганарыцца, па выніках цяперашняй дзейнасці яны з’яўляюцца лідарамі ў вобласці сярод аналагічных прадпрыемстваў.
— Цяпер, калі дзяржава надае вялікае значэнне меліярацыі, створаны ўсе ўмовы, неабходныя для нашай плённай працы, — кажа кіраўнік Жыткавіцкага ПМС Віктар Палуянаў. — Тады і прадпрыемства будзе развівацца, і дабрабыт яго работнікаў павышацца, галоўнае, не лянуйся.
І гэта асноўны напрамак дзейнасці жыткавіцкіх меліяратараў, якога яны цвёрда трымаюцца. Бо паспяховая вытворчая дзейнасць дазваляе вырашаць многія іншыя пытанні. На прадпрыемстве створаны нядрэнныя бытавыя ўмовы для працаўнікоў, наладжаны іх падвоз на аб’екты, ладзяцца культурныя мерапрыемствы і іншае – усё, што знітоўвае калектыў у адзінае цэлае, нацэльвае яго на кіпучую і выніковую дзейнасць. Самае галоўнае, што нялёгкая меліяратарская справа зацікавіла моладзь. У калектыў за апошні час улілося нямала маладых спецыялістаў. Толькі адных інжынерна-тэхнічных работнікаў тут працуе цяпер 28 чалавек, што дазваляе кантраляваць якасць выконваемых работ, вырашаць аператыўна многія вытворчыя задачы. І гэта так. Усе мы добра бачым, што на ранейшых пустках і балотах жыткавіцкай зямлі цяпер красуюць палеткі збажыны і іншых сельскагаспадарчых культур. І пакуль меліяратары будуць паспяхова працаваць, гэтыя малюнкі яшчэ доўга будуць цешыць вока. І іншага тут не прадугледжана.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.