Набліжаюцца да сезоннага плана
Як у прамым, так і ў пераносным сэнсе гарачыя дні стаяць зараз для калектыва адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”: працягваецца назапашванне фрэзернага торфу —галоўнай сыравіны для далейшага выпуску брыкетаў, які па-ранейшаму карыстаецца вялікім попытам у шматлікіх спажыўцоў.
Каб паспяхова завяршыць распачаты ў маі сезон, трэба нарыхтаваць не меней 190 тысяч тон карыснай палескай сыравіны. І торфаздабытчыкі прыкладваюць усе намаганні для дасягнення акрэсленага рубяжу: заданне чэрвеня — лютага выканана на 158,4 працэнта, вытворчымі падраздзяленнямі назапашана 139 тысяч тон торфу. А гэта ўжо 86 працэнтаў да сезоннага плана.
Праца спорыцца на двух вытворчых участках, якія ўжо выканалі свае сезонныя планы адпаведна на 83,7 і 83,3 працэнта. Ёсць спадзяванне, што калі не падвядзе надвор’е і па-ранейшаму будзе надзейным памочнікам у працаўнікоў балотных абшараў, то яны змогуць рапартаваць аб дасягненні канчатковай лічбы да сярэдзіны жніўня.
А тым часам поруч і выпуск брыкетаў. Пасля капітальнага рамонту, які тут праводзіцца штогадова, завод набраў патрэбныя тэмпы ў сваёй рабоце і замест сямімесячнага плана 53,6 тысячы вырабіў 54,6 тысячы тон торфабрыкетаў.
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.