Працаваць будзе камфортней
На МВУ “Жыткавічыміжрайгаз” вялікая ўвага надаецца паляпшэнню ўмоў працы сваіх супрацоўнікаў. З гэтай мэтай тут пачалі капітальны рамонт адміністрацыйнага будынка.
Як расказаў дырэктар прадпрыемства Іван Купрацэвіч, пасля ўсіх работ адміністрацыйны будынак значна пабольшае, бо да яго зробяць прыбудову. Таксама будзе праведзены капітальны рамонт даха, знешняга фасада, касметычны — другога паверха, іншых памяшканняў. Усё гэта для таго, каб спецыялістам арганізацыі працавалася значна камфортней і зручней.