За трафеямі — у паляўнічую гаспадарку
Плошча паляўнічай гаспадаркі Жыткавіцкага лясгаса — 54,3 тысячы гектараў, з якіх лясныя ўгоддзі займаюць 35,6 тысячы, палявыя — 9,4 тысячы і водна-балотныя 9,3 тысячы гектараў. Тут сустракаюцца лось, кабан, казуля, заяц, ліса, цецярук. Адзначана і шмат водаплаўнай і балотнай дзічыны: гусь шэры, крыжанка, чырок, бабёр, андатра, норка.
Для палявання на нармаваныя віды жывёлы створаны стралковыя лініі з устаноўленымі на іх вышкамі. Маюцца падкормачныя пляцоўкі для правядзення палявання з засады. Дом паляўнічага і рыбалова гатовы прыняць адначасова да 9 чалавек. Тут можна пасядзець ля каміна, пагуляць у більярд, смачна павячэраць. Для захоўвання зброі маецца спецыяльны пакой з сейфам. Для аўтатранспарта прадастаўлены тры гаражы. Завяршаецца будаўніцтва лазні.
За паляўнічымі трафеямі ў Жыткавіцкі лясгас прыязджаюць не толькі з Беларусі, але і з Італіі і Францыі, Украіны і Расіі. У 2012 годзе было рэалізавана 213 пуцёвак на паляўніцтва, 487 паляўнічых пуцёвак да разавых дазволаў і 173 разавыя дазволы. Прынята 28 замежных грамадзян. Атрымана даходаў ад вядзення паляўнічай гаспадаркі 365 мільёнаў рублёў.
Сяргей ВІЛЬЧЫК.