Дасягнутае не мяжа

210У гаспадарках раёна з кожным днём павялічваецца намалот зерня кукурузы. На цяперашні час аграрыі здолелі пераўзысці мінулагодні паказчык па валавому намалоту.
Летась у грамадскія засекі было пакладзена 9760 тон кукурузнага зерня, у бягучым годзе гэты паказчык ужо дасягнуў дзесяці тысяч тон. Высокім зборам кукурузнага зерня спрыяе добрая ўраджайнасць гэтай культуры. З кожнага гектара ў сярэднім па раёну намалочваюць па 70 цэнтнераў зерня. У ААТ “Тураўшчына” гэты паказчык перавышае сто цэнтнераў, а ў КСУПе “Бялёў” – больш за дзевяноста. Відавочна, што дасягнуты намалот на кукурузным палетку для працаўнікоў вёскі яшчэ не мяжа. Уборцы на гэты час падлягае на зерне тысяча гектараў “каралевы палёў”.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.