Гандаль удаўся
Аграрыі Жыткаўшчыны годна прадставілі свой раён на нядаўнім кірмашы, які прайшоў у абласным цэнтры.
Для гомельскіх спажыўцоў была дастаўлена сельскагаспадарчая прадукцыя на 9 аўтамабілях. Прычым удзел у гандлі прымалі не толькі такія буйныя яе вытворцы як ААТ “Тураўшчына”, рыбгасы “Белае” і “Чырвоная Зорка”, але і фермеры, і прадстаўнікі прыватных гаспадарак. Таму і асартымент прадукцыі быў вельмі вялікі: кансервы з агародніны, бульба, свежая агародніна і рыба, і інш. Агульная выручка жыткаўчан на кірмашы склала 105 мільёнаў рублёў. Што гандаль у нашых аграрыяў удаўся, паспрыялі і культурная праграма, якой радавалі гамяльчан артысты Тураўскага ГДК, а таксама з густам аформленыя выставы і розныя атракцыёны. Свой унёсак у арганізацыю продажу сельскагаспадарчай прадукцыі ў Гомелі зрабілі ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, а таксама райкам прафсаюза работнікаў АПК.