Пад знакам стабільнасці завяршыўся 2013 год для ДЛГУ “Жыткавіцкі лясгас”

indexУ рамках выканання дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2009-2015 гады лясгас з мэтай павышэння прадуктыўнасці лясоў штогод праводзіць лесаўзнаўленчыя работы на плошчы ад 200 да 350 гектараў.
Доследная лесагаспадарка створана на базе Мілевіцкага лясніцтва, дзе плануецца вядзенне лесагаспадарчых і лесакультурных мерапрыемстваў з прымяненнем навуковых распрацовак і новых тэхналогій.
Лясгас мае трэці сярэдні клас пажарнай небяспекі, што з’яўляецца адносна высокім паказчыкам. Тым не менш лясная ахова працуе надзейна. Нягледзячы на сур’ёзную сітуацыю ў апошнія гады з пажаранебяспечнасцю ў рэспубліцы, лясных узгаранняў тут не было дапушчана, усе ачагі хутка лакалізаваны ўласнымі сіламі, без удзелу падраздзяленняў МНС.
Прадпрыемства распачало і паспяхова працягвае выпуск эканамічна выгаднай прадукцыі – паліўных пелетаў і брыкетаў. Было закуплена спецыяльнае драбільнае ўстройства, якое дазваляе максімальна эфектыўна выкарыстоўваць адходы лесапілення і лесанарыхтовак. Інавацыйныя мерапрыемствы дапамаглі наладзіць комплексную, безадходную перапрацоўку драўніны і, галоўнае, забяспечыць выхад якаснай, канкурэнта-здольнай прадукцыі на знешні і ўнутраны рынкі.
Захаваны калектыў адданых сваёй справе лесаводаў, значна палепшаны ўмовы работы людзей. Так, у цэху па перапрацоўцы драўніны ўведзена ў строй дзеючых новая сістэма аспірацыі.
У Жыткавіцкім лясгасе сапраўды ёсць чаму павучыцца, таму і нездарма сюды едуць за вопытам калегі з другіх лясгасаў, праводзяцца семінары на абласным узроўні.
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.