Жыццё ў творчасці

DSC_0042Энтузіязм і ініцыятыўнасць, энергічнасць і таленавітасць, творчы падыход да справы і ўлюбёнасць у яе — усе гэтыя якасці гарманічна спалучаюцца ў адным чалавеку — Таццяне Яўлаш — дырэктару гарадскога цэнтра культуры.

Канец лютага, пачатак сакавіка для кіраўніка і працаўнікоў гэтай установы культуры – пара вельмі напружаная. Літаральна за тыдзень-другі патрэбна правесці шмат разнастайных мерапрыемстваў, у тым ліку раённага маштабу. Пра іх узровень можна сказаць толькі адно: ён павінен быць найвышэйшым. Таму кіраўніка жыткавіцкага ГЦК цяпер цяжка застаць у рабочым кабінеце. То яна на рэпетыцыях святочных нумароў, то дае парады, як лепей упрыгожыць залу да мерапрыемства, то вырашае іншыя гаспадарчыя пытанні ўстановы. Да такога напружанага рытму Таццяне Аляксандраўне не прывыкаць. Як ні кажы, а культурнай галіне аддадзена больш за трыццаць гадоў жыцця. Адразу пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры яна была накіравана на працу на Жыткаўшчыну. З таго часу тут і засталася.
Марыла быць культработнікам Таццяна Яўлаш яшчэ са школьнай парты. Хаця педагогі бачылі толькі настаўніцай, нават да бацькоў хадзілі, каб паўплывалі на дачку, і тая паступала ў педагагічную ВНУ. Але яна настаяла на сваім. Актывіст і лідар школы – Таццяна пастаянна знаходзілася ў гушчыні грамадскага жыцця. Яна арганізоўвала мерапрыемствы і спявала, і танцавала, і ў розных тэатральных пастаноўках удзельнічала, і вершы чытала – усё вельмі яе захапляла. Ды і талентам Бог не пакрыўдзіў. Бацькі таксама прыклалі старанне, каб развіць творчыя задаткі дзяўчынкі, бо сям’я была спеўнай і музыкальнай. Яе ж канцэртны дэбют адбыўся, калі дзяўчынцы споўнілася тры гады. Таццяна Аляксандраўна і да гэтуль памятае, калі яе, малую, дарослыя аднавяскоўцы ставілі на лаву і прасілі праспяваць “Ой, капуста, ой, расада”. Таму падросшы, была цвёрда ўпэўнена, што прафесія культработніка гэта яе.
Любоў Таццяны Аляксандраўны да песні стала вызначальнай, што ў гарадскім цэнтры культуры нарадзіўся і паспяхова творыць народны ансамбль песні “Жытніца”. Гэты калектыў цяпер ведаюць па ўсёй Беларусі, у Расіі, Германіі, запрашаюць выступаць на даволі прадстаўнічых урачыстасцях. Мець у сваёй установе такі знакаміты калектыў было марай Таццяны Яўлаш з самае маладосці. І яна яе ператварыла ў жыццё, як і многія іншыя свае планы. Менавіта дзякуючы мэтанакіраванасці кіраўніка гарадскога цэнтра культуры гэтая ўстанова лічыцца адной з лепшых у галіне нашага раёна. Пра гэта сведчыць шмат фактаў. Толькі адных калектываў і аб’яднанняў па інтарэсах пры ГЦК працуе амаль тры дзесяткі, у якіх займаюцца 800 чалавек. За год ва ўстанове праводзіцца больш трох тысяч разнастайных мерапрыемстваў. Творчы і тэхнічны персанал плённа займаецца і добраўпарадкаваннем установы, самастойна вядуць рамонты. Адным словам, робяць усё, каб установа была прыцягальнай для наведвальнікаў, і яны камфортна ў ёй адпачывалі і весяліліся. І ў многім гэта ўдаецца дзякуючы лідарскім якасцям Таццяны Яўлаш, якая сваім талентам натхняе падначаленых на новыя справы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.