Не спыняюць нарыхтоўку травяністых кармоў з першага ўкосу
Нягледзячы на частыя дажджы, працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна не спыняюць нарыхтоўку травяністых кармоў з першага ўкосу.
Зараз асноўныя высілкі вяскоўцаў засяроджаны на назапашванні сенажу і сена. Па стану на 3 чэрвеня іх ужо маецца адпаведна 11528 і 1035 тон, што складае 21,6 працэнта да вызначанага задання. Паспяхова на нарыхтоўца сенажу працуюць механізатары КСУПаў “Чырвоны Бор”, “Бялёў”, “Коленскае” і акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра”, дзе ў траншэі гэтага віду корму заклалі трэцюю частку да даведзеных заданняў. А вось сена ў дачыненні да плана нарыхтавалі найбольш у акцыянерных таварыствах “Людзяневічы” і “Тураўшчына”.
Усяго травы першым укосам у раёне скошаны на 3026 гектарах або 56 працэнтах агульнай плошчы.