Нялёгкая ягада сёлетняга сезона

609Вытворча-нарыхтоўчы камбінат Жыт-кавіцкага РайСТа сёлета рыхтаваўся да свайго чарговага нарыхтоўчага сезона з усёй адказнасцю і арганізаванасцю.
Сярод гэтых мерапрыемстваў пачэснае месца было адведзена і ўстаноўцы новага халадзільнага абсталявання коштам тры мільярды рублёў. Таму і не выпадкова, што ў разгар нарыхтовак менавіта на базе нашага РайСТа і яго абасобленага структурнага падраздзялення “Вытворча-нарыхтоўчы камбінат” быў праведзены семінар аблспажыўтаварыства.
А вось ягада сёлета не спраўдзіла спадзяванняў шматлікіх нарыхтоўшчыкаў, падвяла шырокае кола людзей. Не вызначыліся высокай ураджайнасцю як клубніцы, так і чарніцы. Да таго ж у дачыненні да клубніцаў вінаробчыя заводы прызначылі даволі нізкую закупачную цану, што ніяк не стымулявала жыхароў горада і раёна да яе актыўнай здачы. У выніку гэтай салодкай ягады было нарыхтавана толькі 14,9 тоны.
Нізкай была ў гэтым сезоне і аддача лясных чарнічных плантацый. І калі ў мінулым годзе на нарыхтоўчыя пункты было пастаўлена 50 тон гэтай каштоўнай лекавай сыравіны, то сёлета добра будзе, калі дасягнуць хаця б палавіну таго аб’ёму. Гэтая прадукцыя, якая зараз утрымліваецца ў халадзільных камерах, будзе, як і ў мінулыя гады, рэалізавана па прыймальных цэнах у краіны Балтыі і ў Расійскую Федэрацыю.
Услед за лісічкамі, якіх назапашана звыш 200 кілаграмаў, пачалася нарыхтоўка яблык. За першыя два дні было прынята іх звыш 2 тон. А ўсяго мяркуецца мець паўтары тысячы тон. Лепшымі нарыхтоўшчыкамі застаюцца Зоя Чэркас і Наталля Кажаноўская.
Сяргей КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.