Хлебаробы раёна паспяхова справіліся з продажам зерня новага ўраджаю дзяржаве
Пры плане 6130 тон на хлебную базу рэалізавана 6305 тон збажыны або 103 працэнты.
Амаль удвая перавыканалі план па продажу зерня працаўнікі КСУПа “Бялёў”, на 16 працэнтаў больш задання рэалізавалі збажыны дзяржаве і хлебаробы КСУПа “Коленскае”. У ліку тых, хто паставіў на элеватар хлеба звыш плана, і КСУП “Чырвоны Бор”, і акцыянернае таварыства “Тураўшчына”. Дарэчы, з апошняй гаспадаркі ў дзяржаўныя засекі паступіла найбольшая колькасць раённага дзяржзаказу – 4059 тон. Гэта яскравы прыклад таго, што “Тураўшчына” застаецца галоўнай жытніцай нашага рэгіёна.