З сяўбой не зацягваюць
Да сяўбы азімых зерневых культур прыступілі ў сельгаспрадпрыемствах раёна. Сёлета імі будзе занята 13200 гектараў.
Стартам гэтай важнай сельскагаспадарчай кампаніі стала правядзенне вяскоўцамі сяўбы азімага рапсу. Яго насенне ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны заштукавалі ў глебу на 3100 гектарах. Найбольшыя плошчы алейнай культуры ў бягучым годзе раскінуліся ў акцыянерных таварыствах “Людзяневічы” і “Прыазёрскае-Агра” – адпаведна на 850 і 650 гектарах.
Практычна адначасова ў гаспадарках пачалі і падрыхтоўку да сяўбы азімых каласавых культур. Асноўныя высілкі земляробаў былі скіраваны на падрыхтоўку глебы. На цяперашні час неабходны комплекс гэтых агратэхнічных мерапрыемстваў праведзены на двух з паловай тысячах гектараў. Выніковасцю тут вызначаюцца працаўнікі акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, дзе да сяўбы азімых зерневых культур ужо гатова пятая частка запланаваных плошчаў. Усяго ў раёне сяўба азімых каласавых праведзена амаль на пяцістах гектарах. Вядуць яе ў КСУПах “Бялёў”, “Коленскае”, акцыянерных таварыствах “Прыазёрскае-Агра” і “Людзяневічы” і іншых гаспадарках.
Сяргей БЕЛКА.